Дзень роднай мовы
21.02.2023Дзень роднай мовы, які па ініцыятыве ЮНЭСКА штогод адзначаецца 21 лютага, - знакавы і такі па-асабліваму важны. Пад кіраўніцтвам настаўніц беларускай мовы Галамбеўскай А.М і Сях М.С. вучні праводзілі інфармацыйныя пяціхвілінкі ў розных класах, дзяліліся ўражаннямі і намагаліся гутарыць паміж сабой без памылак. Значнай падзеяй свята стаў удзел у Гродзенскім абласным дыктанце, прысвечаным Міжнароднаму дню роднай мовы. Вучні 8-11 класаў стараліся сёння не на хуткасць, але на карысьць. Віншаванні і пажаданні было чуваць на кожным перапынку.