Акцыя "Святыні Беларусі "

02.05.2023
1 мая ў рамках акцыі "Святыні Беларусі " навучэнцы Свіслацкай СШ наведалі капліцу Цаліны Бажэнскай - сястры-законніцы, якая пачала свой шлях да ліку благаслаўлёных у в. Сухая Даліна, што знаходзіцца недалёка ад Свіслачы.

Хлопцы і дзяўчаты палівалі кветкі, наводзілі чысціню, паралельна прыпамінаючы аповеды мамы, таты, ксяндза.  Дарэчы, 2 мая 2008 г. адбылася беатыфікацыя сястры Цаліны, урачыстасць прайшла таксама ў Заневічах.