Конкурс эсэ

18.05.2023
Конкурс эсэ прайшоў сярод навучэнцаў 2-11 класаў у рамках акцыі "Сямейныя чытанні" , прыўрочанай да Дня сям’і. Вучні распавядалі пра гераічнае мінулае сваёй сям'і, пра заамінальныя моманты і проста цудоўныя ўзаемаадносіны. Журы настолькі захапілі аповеды, што вызначыць другое ці трэцяе месца аказалася немагчымым. У тэме сям’і не можа быць тых, хто прайграў. Таму ўсе ўдзельнікі атрымалі сертыфікаты лаўрэата 1 ступені - кожны стаў пераможцам.