Працоўны дэсант “Прыбраны дворык”
15.09.2023Гледячы на тое, як навучэнцы наводзяць парадкі на прышкольнай трыторыі., прахожы запытаў:
– І што, добраахвотна займаюцца? Мала верыцца.
– І вельмі дарма. – з усмешкай адказала маладая настаўніца і працягнула прыбіраць апалае лісце.
Таму што сёння нават малодшыя школьнікі ўсведамляюць, што на іх маленькіх плечыках ляжыць адказнасць за чысціню і ўтульнасць роднай школы. Яны разумеюць, што ўзнагародай з’яўляюцца не толькі грошы, але і прыемныя воку краявіды, калі ідзеш у школу ці вяртаешся з урокаў.
І кожны па асобку больш моцны разам. Бо тады будзе і добры настрой, і шчаслівыя ўспаміны пра тое ж жоўтае лісце.