Забаўляльная праграма “Час вясёлых забаў для дзяцей”

24.10.2023
Хто з вас не любіў у вольны час у школе з аднакласнікамі ды сябрамі пабавіцца ва ўсім вядомыя “Ножкі”, хованкі ці тым падобныя гульні? Зразумела, што калі такія знойдуцца, то вельмі і вельмі мала.

Сёння ж навучэнцы дзяліліся вопытам, набытым праз доўгія гады ўрокаў і перапынкаў, наконт найлепшых гульняў. Лідарам сталі “Ножкі”, “Павуцінка” і хованкі. Дарэчы, гэтыя вынікі ніяк не звязаны з узростам – у старэйшых класах тоьлкі дадаліся больш лакальныяы гульні, дзе не трэба прыкладваць столькі фізічных намаганняў, а можна больш “папрацаваць” галавой.