Міжнародны дзень роднай мовы

21.02.2024
21 лютага наша школа са святочным настроем адзначыла Міжнародны дзень роднай мовы. Пачаліся мерапрыемствы з сустрэчы раніцай у фае школы настаўнікаў, вучняў і бацькоў. Усіх віншавалі са святам і ўручалі паперкі з заклікам размаўляць па-беларуску.

У цудоўным куфэрку   ўсе жадаючыя маглі выцягнуць паперку са словам на рускай мове і перакласці на беларускую. На інфармацыйнай гадзіне вучні расказвалі пра гісторыю стварэння свята, а на перапынках вучні мелі магчымасць прыняць удзел у гульнях і атрымаць сертыфікаты на “9” і “10” балаў па беларускай мове і літаратуры. Прайсціся па старонках мінулага, зазірнуць у гісторыю нашых продкаў дапамагла літаратурная віктарына “Я ведаю беларускую мову”, прымеркаваная да адзінага дня роднай мовы. Вучні 8  і 10 класаў класаў прынялі актыўны ўдзел у гэтай віктарыне. Спаборнічала дзве каманды. навучэнцы старэйшых класаў актыўна прынялі ўдзел у абласным дыктанце.

   Са святам, спадарства! “Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі...”. Францішак Багушэвіч.