Чыстае наваколле - чыстае сумленне

21.02.2024
Навучэнцы Свіслацкай сярэдняй школы пад кіраўніцтвам Сях М.С. на занятках па грамадска-карыснай працы арганізавалі працоўны дэсант, мэтай якога было паляпшэнне ўмоў для жыхароў аграгарадку Свіслач.

Моладзь вырашыла прыбраць смецце вакол прыпынкаў грамадскага транспарту, бо не з'яўляецца раўнадушнай да сучаснага становішча дадзеных месцаў. Нягледзячы нават на пахмурнае надвор'е, прыбіранне аднаго прыпынку заняло 40 хвілін, а ў торбах апынуліся скрынкі ад цыгарэтаў, бутэлькі з-пад розных напояў, акуркі і шмат іншых дробных частак бытавога смецця.
Шкада, што людзі настолькі абыякава ставяцца да роднай прыроды, але мы не апускаем рукі - у маладых людзей шмат часу на давядзенне наваколля ў адпаведны выгляд.